?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

На 19 снежня

Звон шкла.
Разбiты твар.
Жыве!
Тут шэрасць б’ецца
За галантнае дабро,
I хлопцы дужыя
Без зла ў галаве,
Паэта тварам у снег…
Чаго ж? Таксама хлеб.
Змяшалася i светлае,
I цёмнае ў адно,
Апошняй, нам гэтая
Здавалася гадзiна,
I дзеяслоў прагукаў:
У-ха-дзi!
Усё марна… Але моцна.
Ды не адчуць тых слоў
Нам розумам глухiм,
Як не здабыць са шкла
Жалезам праўды.
[Падстыне шэры лёд,]
Падстыне шэры лёд,
Вось белым занясе,
I золак зоймецца
Над дахамi сiвымi.
Прачнецца горад,
А пройдзе час – народ,
Разыйдзецца святло
Паволi па краiне.
Як быць таму павiнна,
Заварушыцца жыццё,
Была i будзе,
Назаўжды,
Адвек жыве,
I цiха ведае:
Пакуль што ёй -
Так наканавана.
Па аўтазаках скручаныя
Стлеюць намаганнi,
Кроў змытую нахабна
Уцiснуць у краты.
Гаротна, але без жалю
На ранiшнюю Плошчу,
Глядзiць самотна…
Стомленая Белая.





promo fortovsky march 4, 21:24 7
Buy for 10 tokens
Как оказалось, сюда не запиливал... Вчера, кстати, был День писателя, поэтому всех поэтов и литераторов, в первую очередь непризнанных, с прошедшим) Хотел быть космонавтом На Маргс свегшить полет, Потом стать офицергом Мечтал которгый год. Семью не выбиргают, А свергху нам дана, Папашка все на…

Profile

эйнштейн
fortovsky
fortovsky

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek